Сусветная харчовая праграма ААН — лаўрэат сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру

Арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па барацьбе з голадам і ўмацаванне міру ў раёнах, якія пацярпелі ад канфліктаў.



Фота  CC0 / Pixabay / IsaacFryxelius

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала Сусветная харчовая праграма ААН (World Food Programme), абвясціў Нарвежскі Нобелеўскі інстытут.

У абгрунтаванні гаворыцца, што арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па барацьбе з голадам, за ўклад у паляпшэнне ўмоваў у рэгіёнах, пацярпелых ад канфліктаў і ўмацаванне міру ў гэткіх рэгіёнах.

Нобелеўскі інстытут таксама высока ацаніў намаганні праграмы па прадухіленні ператварэння голаду ў зброю войнаў і канфліктаў.

На сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру было вылучана 210 кандыдатаў і 107 арганізацый.

У тым ліку на яе намінавалі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, палітыка Аляксея Навальнага, экаактывістку Грэту Тунбэрг, Святлану і Сяргея Ціханоўскіх з Беларусі.


www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: