Сусветны страйк у абарону клімату ахопіць каля 160 краін

У Нью-Ёрку сотням школьнікаў сёння дазволілі прапусціць ўрокі з-за ўдзелу ў кліматычных пратэстах. Да іх далучыцца ініцыятар руху «Fridays For Future» Грэта Тунберг. А ў Германіі запланавана больш за 500 акцый.

Акцыя ў абарону клімату ў Сіднэі, 20 верасня 2019 года

У дзясятках краін свету сёння, 20 верасня, чакаюцца пратэстныя акцыі ў абарону клімату. Да ўдзелу ў глабальным страйку заклікалі каля двухсот арганізацый і грамадскіх ініцыятываў, у тым ліку моладзевы рух "Пятніцы дзеля будучыні" (Fridays For Future). Паводле інфармацыі ініцыятараў, мерапрыемствы пройдуць у гарадах каля 160 дзяржаў.

Адна з найбольш масавых дэманстрацый чакаецца ў Нью-Ёрку. Вучні каля 1700 нью-ёркскіх школ атрымалі дазвол не наведваць заняткі з-за свайго намеру ўдзельнічаць у пратэстнай акцыі. Верагодна, да дэманстрантаў далучыцца шведская школьніца і экаактывістка Грэта Тунберг, якая стала ініцыятарам гэтага пратэстнага руху.

Улады Германіі сёння разгледзяць пакет мер па абароне клімату

У Германіі ж запланавана больш за 500 акцый і дэманстрацый. Арганізатары чакаюць сотні тысяч удзельнікаў ва ўсёй краіне. Нямецкія ўлады маюць намер у гэты ж дзень разгледзець пакет мер па абароне клімату.

Акцыі супраць змены клімату пад дэвізам "Пятніцы дзеля будучыні" пачаліся ў жніўні 2018 года. Усяго за некалькі месяцаў кліматычныя пратэсты перараслі ў глабальны моладзевы рух. Іх ініцыятарка Грэта Тунберг у канцы жніўня прыбыла ў ЗША, каб прыняць удзел у вераснёвым саміце ААН па клімаце і ў снежаньскай Сусветнай канферэнцыі па абароне клімату ў чылійскім Сант'яга.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: