Свет асуджае напад на лагер ромаў пад Львовам

Калі дзесяці чалавек напалі на лагер ромаў на ўскрайку Львова позна ўвечары 23 чэрвеня. У выніку адзін чалавек забіты, яшчэ чацвёра пацярпелі. Імаверна нападнікі належаць да адной з расійскіх нацыстскіх груповак.

Лагер быў разбіты на ўскраіне горада яго жыхары дапамагалі мясцовым ў гаспадарчых работах і не мелі нараканняў.

У выніку пагрому загінуў 24-гадовы жыхар Закарпацкай вобласці Давід Тат. Ён прыехаў у Львоў збіраць метал. Падчас нападу мужчына атрымаў смяротныя нажавыя раненні. Яшчэ чатыры чалавекі 10-гадовы хлопчык, двое 19-гадовых юнакоў і 30-гадовая жанчына — атрымалі цялесныя пашкоджанні. Зараз трое з іх знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, Радж Тат з пяццю раненнямі застаецца на стацыянарным лячэнні.
Хлопцы ў масках і з нажамі наляцелі пасярод ночы, грамілі намёты і рэзалі людзей. Адзін чалавек памёр яшчэ да прыезду паліцыі і хуткай. Дванаццаць нападнікаў паліцыя затрымала. Большасць з іх непаўналетнія, самаму старэйшаму — усяго 20. Па неафіцыйнай інфармацыі, гэта — сябры арганізацыі "Цвярозая і злая моладзь". За наўмыснае групавое забойства ім пагражае пажыццёвае зняволенне.

Паводле інфармацыі паліцыі, падазраваныя маладыя людзі з'яўляюцца членамі групоўкі "Цвярозая і злая моладзь". Дзевяць з іх — школьнікі львоўскіх навучальных устаноў.

У групоўкі ёсць Telegram-канал, мяркуючы па паведамленням у якім, яны выступаюць за здаровы лад жыцця і прапагандуюць барацьбу з нарказалежнымі і людзьмі, якія ўжываюць алкаголь толькі "інфармацыйнымі метадамі". У той жа час размяшчаюць выявы са зброяй. Таксама яны заяўляюць пра сябе як язычнікаў.
Фота з Telegram-канала "Цвярозая і злая моладзь"

Фота з Telegram-канала "Цвярозая і злая моладзь"

На канале таксама размяшчаюцца цытаты Адольфа Гітлера і Беніта Мусаліні. Таксама яны не грэбуюць ўстаноўкамі ад расейскага неанацыста Дзмітрыя Баравікова.
Сваю дзейнасць яны называюь "шляхам праведных".


Супраць іх распачалі крымінальную вытворчасць па п. 12 ч. 2 арт. 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства, учыненае групай асоб па папярэдняй змове). Вінаватым пагражае ад 15 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Мэр Львова Андрэй Садовы распавёў, што ромы з лагера пакуль пад абаронай праваахоўнікаў.

"Гісторыя паказвае, што адлегласць ад цывілізаванай чалавечай істоты да бяздушнай шэльмы невялікая. Заставайцеся людзьмі!" — напісаў ён у фейсбуку.
Напад на ромаў пад Львовам рэзка асудзілі ў Радзе Еўропы. Пра гэта паведаміў дырэктар камунікацыі РЕ Дэніэль Гольтген ў Twitter.

"Мы асуджаем яшчэ адну атаку на ромаў, пра якую паведаміла сёння паліцыя. Мы шакаваныя, на гэты раз загінуў адзін чалавек. Мы чакаем поўнага і празрыстага расследавання без затрымкі", — напісаў ён.

Таксама Амбасада ЗША ў Украіне заклікала да пакарання вінаватых у нападзе на лагер ромаў. Пра гэта паведамляе ведамства ў сваім Twitter. "Шакаваны нападам на лагер ромаў ў Львове. Зламыснікаў варта прыцягнуць да адказнасці. У Еўропе, у прыватнасці ва Украіне няма месца расізму і гвалту", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле rbc.ua, tsn.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: