Свідравіны “Чарнаморнафтагаза” захоплівалі дэсантнікі 104-га палку ПДВ РФ

У чарговым OSINT-расследаванні каманда InformNapalm.org выявіла доказы ўдзелу вайскоўцаў 104-га дэсантна-штурмавога палку 76-й ДШД ПДВ РФ у здзяйсненні рэйдарскага захопу інфраструктуры “Чарнаморнафтагаза”.



Нагадаем, што ў сакавіку 2014 году міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юры Продан у эксклюзіўным інтэрв'ю для УНІАН у Брусэлі паведаміў, што свідравыя ўстаноўкі ўзялі пад ахову “зялёныя чалавечкі” з аўтаматамі Калашнікава. Украінскія інфармацыйныя агенцыі тады называлі іх менавіта сепаратыстамі

.

Прасвятленне наконт прыналежнасці “сепаратыстаў” да збройных сілаў суседняй дзяржавы-агрэсара наступіла досыць хутка, аднак, нягледзячы на гэта, да сённяшняга дня не была нададзеная належная агалоска пра інфармацыю што да ўдзелу канкрэтных вайсковых падраздзяленняў у рэйдарскіх захопах у маштабах краіны.

aneks krima 3

Вяртанне да падзеяў паўтарагадовай даўніны звязанае з тым, што каманда “ІнфармНапалм” у выніку OSINT-даследавання змагла выявіць адпаведныя фотаматэрыялы і інфармацыю. У сацсеціве “Укантакце” быў знойдзены профіль расейскага вайскоўца з складу 104-га дэсантна-штурмавога палку Івана Казлова (архіў на фатаальбом, архіў на кантакты), “ветэрана крымскай анексіі” (станам на 2014 год з'яўляўся вайскоўцам 104-га дэсантна-штурмавога палку 76-й ДШД ПДВ РФ). Фотаальбом колішняга расейскага дэсантніка ўтрымлівае серыю фотаздымкаў, якія выкладзеныя ў снежні 2014 году і асвятляюць аперацыю ў захопе Крыма, у тым ліку рэйдарскі захоп інфраструктуры “Чарнаморнафтагаза”.

Прадстаўляем скрыншоты з фактамі, якія наўпрост спрычыніліся да нашых высноваў.

i kozlov profile 2-i pdvaneks krima 1 krim chernomorskoeburovay 7burovay pod odessoiburovay 1burovay 3

mrdal

burovay 6 a efimovski jficer vdv aneks krima 2

burovay 2 burovay 4 burovay 5

Цікава тое, што ў альбоме Івана Казлова быў выяўлены фатаздымак, у якім ён пазуе разам з таварышам з 104-га палку Аляксандрам Осіпавым, які загінуў на Данбасе ў жніўні 2014 года, выконваючы злачынныя загады расейскага вайсковага кіраўніцтва. Было вызначанае, што Аляксандр Осіпаў у складзе свайго выведпадраздзялення патрапіў пад абстрэл украінскае артылерыі. Осіпаў быў пахаваны на вясковых могілках у вёсцы Выбуты пад Псковам 24 жніўня 2014 года, без пафасу і без ушанаванняў, пра што вядзецца ў матэрыяле ЖЖ “Поцреотизмъ” з 11 верасня 2014 году.

pogib osipov sany

osipovvvvvvvvvvvvvvv

Даведкавая інфармацыя:

  • 104-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы Красназнамённы полк (104-й гв.дшп) уваходзіць у склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Красназнамённай ордэна Суворава дывізіі, падраздзяленні якой неаднаразова выяўлялі інфармацыйныя выведнікі групы InformNapalm у кантэксце “растоўска-ўкраінскіх” камандзіровак. Месцам дыслакацыі 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога Красназнамённага палку (вайсковая частка 32515) з'яўляецца пасёлак Чароха Пскоўскае вобласьці. Нагадаем, што напрыканцы жніўня 2014 году ўкраінскія сілавікі захапілі ў палон на Данбасе двух вайскоўцаў 104-га палку в/ч 32515.
  • “Чарнаморнафтагаз” уваходзіць у склад НАК “Нафтагаз Украіны” і спецыялізуецца ў выведцы і здабычы нафты і газу ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў. На момант анэксыі Крыма на балансе “Чарнаморнафтагаза” былі 17 радовішчаў, з якіх 11 газавыя, 4 газакандэнсатныя і 2 нафтавыя. Сумарныя запасы ўсіх радовішчаў складалі: прыроднага газу — 58,56 млрд кубаметраў, газавага кандэнсату — 1231 тыс. тонаў, нафты — 2530 тыс. тонаў.

Міжнародная валанцёрская каманда InformNapalm працягвае збіраць сведчанні расейскай агрэсіі супроць Украіны як на Данбасе, гэтак і ў Крыму. Азнаёміцца з поўнай базай дадзеных расейскае вайсковае прысутнасці ва Украіне можна ў матэрыяле: “Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Даследаванне і інфаграфіка”. База дадзеных увесь час дапаўняецца і перакладаецца на дзясяткі замежных моваў. Сачыце за абнаўленнямі.

Аўтар OSINT-раследавання Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для InformNapalm.org.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: