Святы Пасад зрабіў заяву па Беларусі

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на шматлікія запыты журналістаў.



“Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Нагадаем, што 16 жніўня мінулага года падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік асабіста спаслаўся на тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі. “Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою”, — сказаў тады Францішак.

vaticannews.va

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: