Шатландыя занепакоеная лёсам віскі

Шатландыя занепакоеная лёсам віскі з-за Brexit. Экспарт алкагольнага напою прыносіць рэгіёну 4 мільярды фунтаў стэрлінгаў.

 

Для Brexit падрыхтавалі адмысловую прадукцыю

Урад Шатландыі звярнуўся ў Лондан з патрабаваннем абараніць на заканадаўчым узроўні экспарт шатландскага віскі пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза (Brexit).

Міністр эканомікі Шатландыі Кіт Браўн нагадаў, што экспарт алкагольнага напою прыносіць рэгіёну 4 мільярды фунтаў стэрлінгаў (5,25 мільярда долараў) на год.

 «Вельмі важна, каб мы захавалі надзейную прававую абарону ў дачыненні да шатландскага віскі, таму я запатрабаваў тлумачэнняў ад урада Вялікабрытаніі, ці было гэта пытанне часткай перамоваў у ходзе візіту міністра знешняга гандлю ў ЗША», — растлумачыў ён.

Браўн таксама ўказаў на недапушчальнасць разгляду брытанскім Кабмінам «гандлёвых здзелак, якія пагражаюць каштоўнасці і рэпутацыі шатландскіх прадуктаў». Асобна ён адзначыў беспарадак, які, паводле яго слоў, ляжыць у аснове пазіцыі каралеўства па Brexit.

 Міністр дадаў, што Шатландыя павінна быць упэўненая ў тым, што пагаднення паміж Вялікабрытаніяй і ЕС «не будуць пагражаць крыніцам існавання нашых фермераў і вытворцаў».

У жніўні 2016-га, пасля таго, як сталі вядомыя вынікі галасавання па Brexit, продаж шатландскага віскі вырас на 30–40 працэнтаў. «Гэта як "чорная пятніца" для віскі», — распавёў тады прадстаўнік рэтэйлу на The Whisky Exchange Дон Дэвіс і адзначыў, што «быў вар'яцкі ўсплёск продажаў».

 Падчас галасавання аб Brexit у чэрвені 2016 года Англія і Уэльс выказаліся за выхад з Еўрасаюза, у той час як Шатландыя і Паўночная Ірландыя — супраць.

 Раней Брытанія і ЕС зацвердзілі план перамоваў па Brexit. Перамовы павінны завяршыцца да 31 сакавіка 2019 года, інакш Брытанія пакіне Еўрасаюз без падпісання двухбаковага дагавора.

Паводле  korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: