Шэраг краін ЕС адкрыў межы для турыстаў

Абмежаванні на паездкі ў ЕС будуць здымацца па меры паляпшэння эпідэмічнай сітуацыі. Значная частка абмежаванняў пры гэтым працягвае дзейнічаць з-за рознага ўзроўню захворвання ў краінах.


Урад Нідэрландаў з панядзелка, 15 чэрвеня, дазволіў сваім грамадзянам турыстычныя паездкі ў 16 еўрапейскіх краін. Пра гэта ў панядзелак, 15 чэрвеня, паведаміла інфармагенцтва Reuters.

Германія з панядзелка адмяніла памежны кантроль: грамадзянам краін ЕС больш не трэба тлумачыць прычыну ўезду ў краіну.

Францыя адкрыла межы для падарожнікаў з ЕС і шэнгенскай зоны. Асобы, якія прыбылі адтуль, не будуць праходзіць абавязковы каранцін.

Гэта не тычыцца падарожнікаў, якія прыбываюць з Іспаніі і Вялікабрытаніі, дзе захоўваецца высокі ўзровень захворвання на каронавірус.

Фінляндыя адмяніла абмежаванні на паездкі для турыстаў з Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Эстоніі, Латвіі і Літвы, дзе ўзровень заражэння ўпаў да ўзроўню Фінляндыі.

Іспанія не дапусціць замежных турыстаў да 21 чэрвеня, за выключэннем некаторых іспанскіх выспаў.

Данія дазволіць уезд турыстаў з Ісландыі, Нямеччыны і Нарвегіі — пры ўмове, што тыя забраніруюць жыллё не менш чым на шэсць начэй.

Грэцыя будзе абавязваць праходзіць каранцін усіх, хто прыбывае з васьмі краін ЕС.

У Чэхіі дзейнічае сістэма, якая забараняе ўезд турыстам з "аранжавых" або "чырвоных" краін — такіх, як Партугалія і Швецыя.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: