Шэсць гадоў таму быў забіты Барыс Нямцоў. Па ўсёй Расіі праходзяць акцыі памяці апазіцыйнага палітыка

13-гадзінны онлайн-марафон памяці Барыса Нямцова праходзіць сёння, у шостую гадавіну забойства палітыка. Яго праводзяць рух «Салідарнасць» і таварыства «Мемарыял», прызнаны ў Расіі іншаагентам.

У расійскіх гарадах сёння паходзіць акцыя памяці палітыка Барыса Нямцова, забітага паблізу Крамля 6 гадоў таму. Штогадовыя маршы памяці на гэты раз не адбудуцца — улады тлумачаць гэта каронавіруснымі абмежаваннямі. Але з самай раніцы людзі нясуць кветкі да магілы аднаго з лідараў апазіцыі на Траякураўскіх могілках у Маскве і да месца ягонага забойства побач з Крамлём, піша «Рэха Масквы».

Мясцовыя ўлады ўзгаднілі мерапрыемствы далёка не ўсюды. У Яраслаўлі, дзе Нямцоў быў дэпутатам абласной Думы, упершыню за 6 гадоў з моманту яго гібелі марш памяці не ўзгаднілі. Спаслаліся на каронавірусныя абмежаванні. Гэтак жа абгрунтавалі адмову ўлады Казані, Вялікага Ноўгарада, Валгаграда, Екацярынбурга, Новасібірска.

У Барнауле і Варонежы пройдуць шэсці, у Новасібірску, Растове і Краснадары — пікеты, у Кастраме — вечар памяці, у Астрахані, Ульянаўску, Пермі, Пяцігорску і Санкт-Пецярбургу — ускладання кветак. У паўночнай сталіцы акцыя пройдзе ля Салавецкага каменя, колькасць удзельнікаў абмежаваная — не больш за 50 чалавек. У Екацярынбургу актывісты арганізуюць вахту Памяці. У Ніжнім Ноўгарадзе ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця, але пасля адкрытага ліста акцыю дазволілі, хоць у іншым фармаце, адзначыўшы пры гэтым, што Барыс Нямцоў, першы губернатар Ніжагародскай вобласці, для жыхароў не проста палітык, а сімвал Новага часу.

Больш за 700 чалавек, паводле звестак руху «Белы лічыльнік», прыйшлі з кветкамі да месца гібелі Барыса Нямцова побач з Крамлём.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: