gordonua.com
Пратэстоўцы патрабуюць правесці канчатковы рэферэндум па ўгодзе брэксіт. Арганізатарам мітынгу выступае ініцыятыва
People's Vote. Масавае мерапрыемства адбываецца на Парламенцкай плошчы адначасова з пра-брэксітаўскай дэманстрацыяй у горадзе Харагейт.
Дэпутаты ад асноўных партыяў падтрымалі мерапрыемства, якое заклікае да правядзення новага рэферэндуму. Прэм'ер-міністр Велікабрытаніі Тэрэза Мэй раней выказвалася аб немагчымасці такога рэферэндуму.
Паводле арганізатараў мітынгу, колькасць удзельнікаў складае 670000 чалавек. Скотланд-Ярд заявіў, што не ў стане ацаніць памер натоўпу.
Паводле
BBC