Што пакідае пасля сябе вайна (фотарэпартаж)

У ваколіцах украінскага Славянска, дзе летам 2014-га адбываліся баі з сепаратыстамі, да гэтай пары засталіся разбураныя снарадамі будынкі дамоў, прастраляныя кулямі сцены ды агароджы прыватных сядзібаў, якія мяжуюць са сціплымі помнікамі загінулым украінскім жаўнерам.


Найбольш уражваюць карпусы абласной псіхіятрычнай лякарні каля Сямёнаўкі, якія пасля масіраваных артабстрэлаў фактычна ператварыліся ў руіны. Кажуць, баевікі атабарываліся ў высокіх будынках і вялі адтуль абстрэл прылеглых тэрыторый.

Як паведаміў галоўны доктар Юры Смаль, да вайны лякарня была разлічана на 420 пацыентаў. Зараз з васьмі карпусоў лякарні з дапамогай Нямеччыны адноўлена толькі два, у тым ліку дзіцячае аддзяленне, разлічанае на 35 чалавек. Мясцовыя ўлады ў бліжэйшыя гады маюць намер адбудаваць яшчэ шэсць карпусоў, бо колькасць людзей, што маюць патрэбу ў псіхіятрычнай і псіхатэрапеўтычнай дапамозе ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на Данбасе, прыкметна ўзрасла.

 Калі ў дваццаць першым стагоддзі адчуваеш злавесны подых вайны, бачыш на ўласныя вочы яе змрочныя сляды, браваднае рускаміраўскае “можам паўтарыць” гучыць па-дзікунску, а ў галовах трывала замацоўваецца думка “больш ніколі”.
Фота аўтара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!