Штраф за артыкул аб ФСБ. Журналіст «паўплываў на падсвядомасць людзей»

Якуцкага журналіста Міхаіла Раманава пакаралі за артыкул аб ФСБ. Ён "паўплываў на падсвядомасць людзей".

 

Фота TASS / VITALY NEVAR

Суд у Якуцку аштрафаваў журналіста Міхаіла Раманава на 30 тысяч рублёў па адміністрацыйнай справе аб злоўжыванні інфармацыяй. Мясцовы ўчастковы знайшоў у тэксце Раманава пра катаванні ў ФСБ фрагменты, якія "ўздзейнічаюць на падсвядомасць людзей", паведамляе ВВС

У красавіку 2019 года "Якутск вечерний" апублікаваў матэрыял пра супрацоўніка Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта Антона Амосава.

Малады чалавек сцвярджаў, што супрацоўнікі ФСБ зацягнулі яго ў фургон і жорстка збілі за каментары, якія Амосаў пакінуў на адным з інтэрнэт-рэсурсаў пад навіной пра выбух бомбы ў Архангельскам упраўленні ФСБ.

У ФСБ публікацыю "Якутска вечернего" расцанілі як глабальную пагрозу. У дакуменце гаворыцца, што "артыкул “Ахвяра рэжыму” змяшчае скажоныя, недакладныя і неправераныя звесткі, якія дыскрэдытуюць праваахоўныя органы, у тым ліку ФСБ Расіі".

"З улікам апазіцыйнасці выдання, публікацыя накіраваная на рост недаверу мэтавай аўдыторыі да дзейнасці сілавых структур, спараджае сумнеў у законнасці іх дзеянняў, што фарміруе пагрозу грамадскай бяспекі ў рэгіёне", — адзначаецца ў лісце. Пад просьбай праверыць працу журналістаў стаіць подпіс "Начальнік Упраўлення генерал-маёр А.Л. Пахомаў".

Праз два з лішнім месяцы пасля публікацыі ў рэдакцыю газеты "Якутск вечерний" прыйшоў участковы і склаў пратакол аб злоўжыванні свабодай інфармацыі.

У МУС палічылі, што фраза з артыкула Раманава пра тое, што кожны можа патрапіць у жорны дзяржаўнай машыны, змяшчае скрытыя ўстаўкі, якія ўздзейнічаюць на падсвядомасць людзей, і мае на іх шкодны ўплыў.

Якуцкі гарадскі суд з довадамі МУС і ФСБ пагадзіўся і вырашыў, што тэкст Раманава парушае артыкул аб злоўжыванні інфармацыяй.

Змены ў гэтым артыкуле былі прынятыя Дзярждумай РФ у сакавіку 2019 года, гэта значыць за месяц да таго, як "Якутск вечерний" апублікаваў рэзанансны тэкст.

Ухваленыя дэпутатамі папраўкі забараняюць распаўсюд у СМІ "заведама непраўдзівай інфармацыі пад выглядам даставерных паведамленняў, што стварае пагрозу масавага парушэння грамадскага парадку або грамадскай бяспекі".

Паводле www.bbc.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!