Швецыя. Гендэрная прыборка снегу

Вельмі арыгінальна адрэагавала мэрыя Стакгольму, якую кантралюе кааліцыя эсдэкаў і "Зялёных", на апошні снегапад, што выклікаў сапраўдны хаос у горадзе.


 Муніцыпальныя чыноўнікі заявілі, нібы ў будучыні ў падобных выпадках будуць ужываць прынцып «Справядлівая гендэрная ўборка снегу». Сутнасць яго ў тым, каб перш за ўсё чысціць ходнікі, а ўжо пасля — дарогі для транспарту, не кажучы пра аўтабаны.

Такі падыход у мэрыі тлумачыць тым, што па статыстыцы жанчыны і пенсіянеры пры снежным надвор’і, у адрозненне ад мужчын, менш карыстаюцца машынамі. Пры гэтым няздольнасць людзей праз снег перасоўвацца па ходніках выклікае больш буйныя праблемы для інфраструктуры горада, чым снежныя заторы на аўтабане.

У такім выпадку практычна не працуюць школы, дзіцячыя сады, дробны гандаль. Каб падтрымаць іх працу і абараніць сацыяльныя групы, перавагу будуць надаваць перш за ўсё прыборцы пешаходнай часткі.

Застаецца дадаць, што правая апазіцыя ў гарсавеце заклікала ўвесці «справядлівую гендэрную ўборку снегу» як мага хутчэй, каб улада і грамадства пераканаліся ў памылковасці сваіх распрацовак.

Паводле нямецкай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: