Швецыя павіншавала Латвію са 100-годдзем: падарыла 1 мільён еўра

Перад латвійскім дзяржаўным святам 18 лістапада Швецыя абвясціла аб сваім юбілейным падарунку Латвіі і латвійскаму народу — стварэнні фонду, дзейнасць якога будзе накіравана на ўмацаванне і паглыбленне сувязяў паміж народамі дзвюх краін, асабліва сярод моладзі. Афіцыйны падарунак Швецыі складае 10 мільёнаў шведскіх крон — парадку 973 тысяч еўра.
Як адзначае ўрад Швецыі ў сваім звароце, скандынаўская краіна з піетэтам ставіцца да падзей 1918 году, якія далі магчымасць Латвіі, Эстоніі абвясціць сваю незалежнасць. Балтыйскія суседзі Латвіі таксама атрымаюць па 10 млн крон. «Гэта і стане падмуркам для фонду двухбаковага супрацоўніцтва з кожнай краінай», — заявіла Швецыя.

«Цяпер мы хочам інвеставаць у будучыню, ўсталёўваць больш цесныя сувязі паміж людзьмі, кампаніямі і ўстановамі, якія згуляюць важную ролю ў развіцці культуры і грамадства», — гаворыцца ў звароце. У першую чаргу праца фондаў будзе стасавацца актыўных у Латвіі прадпрыемстваў і індывідаў са шведскім капіталам, а таксама «усіх кампаній Латвіі, якія могуць і жадаюць падтрымаць ўмацаванне сувязяў са Швецыяй».

Плануецца, што фондамі будзе кіраваць праўленне, якое складаецца з чатырох чальцоў — прадстаўнікоў ад кожнай краіны, з вопытам працы ў сацыяльнай, дзелавой і культурнай сферах жыцця гэтых дзяржаў. Асацыяцыі і кампаніі, якія зацікавіліся шведскім праектам і жадаюць ўнесці свой уклад у фонд супрацоўніцтва, запрашаюць звярнуцца ў часовы камітэт праз пасольства Швецыі ў Рызе.

Belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!