Швейцарыя: Каранцін — гэта дыктатура?

Ад 13 чэрвеня Швейцарыя стане першай краінай у свеце, якая правядзе рэферэндум адносна права ўрада накладаць абмежаванні на грамадзянаў падчас пандэміі.

Нагадаем, у верасні мінулага года мясцовы парламент надаў ураду падобныя паўнамоцтвы, якія апазіцыя параўнала з законамі часоў Гітлера. Асноўным аргументам на карысць такога параўнання з’яўляецца тое, што падчас пандэміі ўрад можа прымаць законы без санкцыі парламента, выбары могуць быць перанесеныя, а права на сходы грамадзян абмежаванае. Чым не гітлераўская дыктатура?

Нязгодныя з такім падыходам лічаць асцярогі наконт дыктатуры ў Швейцарыі, дзе існуе моцная грамадзянская супольнасць, абсурдам. Так ці інакш, у выпадку, калі праціўнікі каранціну перамогуць на рэферэндуме, у многіх еўрапейскіх краінах могуць паўстаць падобныя заканадаўчыя праекты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: