Таджыкістан. Дзень прэзідэнта

Таджыкі 16 лістапада ўпершыню святкавалі Дзень прэзідэнта — новую дату, якая з гэтага года будзе адзначацца ў краіне штогод.


Свята было маштабным. На вуліцах сталіцы былі вывешаныя вялікія партрэты Эмамалі Рахмона і лозунгі «Наш прэзідэнт — наш Лідар». У гарадскіх парках адбыліся культурныя мерапрыемствы з удзелам музыкаў, артыстаў тэатраў, паэтаў і пісьменнікаў.

Сярод іншага на канцэртах прагучалі самыя лепшыя песні і вершы пра лідара нацыі. У дашкольных установах прайшоў конкурс на лепшы малюнак на тэму «Прэзідэнт вачыма дзяцей». Не адсталі ад дзяцей і сілавікі: у мясцовых аддзяленнях МУС у гэты дзень зладзілі конкурс на лепшых чытальнікаў вершаў у гонар лідара нацыі. У прынцыпе, думаецца, цяперашні Дзень прэзідэнта — гэта толькі пачатак.

26 кастрычніка дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за наданне Эмамалі Рахмону статусу заснавальніка незалежнага Таджыкістана. Паводле новага закона, на ўсіх урачыстых і святочных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню, на пасяджэннях урада і парламента краіны збудуюць спецыяльнае месца для лідара нацыі — незалежна ад таго, будзе ён прысутнічаць там ці не.

Паводле таджыкскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: