Таджыкскія ўлады: акцыя «Бессмяротны полк» супярэчыць ісламу

Акцыя "Бессмяротны полк" супярэчыць ісламскім каштоўнасцям і не ўключана ў зацверджаны спіс мерапрыемстваў па святкаванні дня Перамогі ў Таджыкістане

Расійскія мусульмане пакуль не скардзіліся, што "Бессмяротны полк" можа супярэчыць ісламскім каштоўнасцям. Фота Elena Afonina / TASS

Пра гэта гаворыцца ў заяве нацыянальнага інфармагенцтва Таджыкістана "Ховар".

"Згодна з ісламскімі традыцыямі, недапушчальна выходзіць на вуліцы і праспекты з партрэтамі загінулых, такая акцыя супярэчыць ісламскім і мазхабскім каштоўнасцям. Акрамя таго, працяг вайны ў прыгранічных зонах Таджыкістана і Афганістана не дазваляе праводзіць дадатковыя акцыі", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Раней падобная крытыка ў адрас акцыі з боку мусульман не гучала.

У прыватнасці, у Расіі акцыі "Бессмяротны полк" ужо праходзілі ў Татарстане, Інгушэціі, Чачні — рэгіёнах з вялікай колькасцю мусульманскага насельніцтва.

Акцыю таксама падтрымліваў савет муфціяў Расіі. "Акцыю "Бессмяротны полк" з самага заснавання падтрымліваюць сотні тысяч мусульман з розных рэгіёнаў Расіі. У Дзень Перамогі з транспарантамі пра подзвігі сваіх продкаў выходзяць тысячы татараў, башкір, казахаў, дагестанцаў, чачэнцаў, азербайджанцаў, інгушоў і іншых прадстаўнікоў мусульманскіх народаў", — заяўляў духоўны лідар расійскіх мусульман Равіль Гайнутдзін зімой мінулага года.

Раней паведамлялася, што ад правядзення акцыі "Бессмяротны полк" адмовіліся ва Узбекістане.

"Шэсце "Бяссмертнага палка" не адбудзецца ў гэтым годзе па прычыне палітычнага становішча, што склалася ва ўсім свеце. Мы лічым, што гэта з'яўляецца правільным рашэннем нашых уладаў, паколькі нам не трэба другі Піцер [верагодна, гаворка ідзе пра выбух у Пецярбургу]", — гаварылася ў заяве ўзбекскіх арганізатараў.

Пазней на сайце акцыі з'явілася паведамленне, што гаворка ідзе не аб адмене, а аб змене фармату яе правядзення.

"Бессмяротны полк" — грамадская акцыя, якая праводзіцца ў Дзень Перамогі, падчас якой удзельнікі ідуць калонай і нясуць транспаранты з фотапартрэтамі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне.

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: