«Такога яшчэ не бачылі». Гвадалахара заваленая снегам

Шэсць прыгарадных раёнаў мексіканскага горада Гвадалахара нечакана апынуліся заваленыя тоўстым снежна-ледзяным пластом. У некаторых месцах таўшчыня гэтага покрыва дасягала паўтара метры.

Фота AFP

Гвадалахара — горад з пяцімільённым насельніцтвам, што размешчаны на поўнач ад Мехіка. Тэмпература паветра ў горадзе была каля 30 градусаў Цэльсія, калі на Гвадалахару нечакана абрынуўся магутны град.

Мясцовыя ўлады таксама паведамілі пра паваленыя дрэвы і паводку. Пра пацярпелых паведамленняў няма.



Пашкоджана каля 200 дамоў і мноства аўтамашын. Губернатар штата называў тое, што адбылося неверагодным.

"А потым мы пытаем, ці на самай справе адбываюцца глабальныя змены клімату. Такой прыроднай з'явы мы яшчэ не бачылі", — заявіў губернатар.


Фота AFP

Паводле www.bbc.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: