Талібы забілі брата былога віцэ-прэзыдэнта Афганістана, які абвясціў сябе кіраўніком краіны

Талібы забілі Рахулу Салеха, старэйшага брата былога віцэ-прэзідэнта Афганістана Амрулы Салеха, які абʼявіў сябе выканаўцам абавязкаў кіраўніка краіны пасля ўцёкаў з краіны прэзідэнта Ашрафа Гані.

Пляменнік Рахула Салеха расказаў агенцтву Reuters, што талібы не дазволілі сваякам пахаваць яго. Паводле індыйскіх СМІ, Рахулу Салеха забілі ў правінцыі Панджшэр.

Талібы ўжо двойчы абʼяўлялі пра перамогу над сіламі супраціўлення ў Панджшэрскай цясніне. Сілы супраціўлення абвяргалі гэтыя заявы.

15 жніўня «Талібан» без бою захапіў сталіцу Афганістана Кабул. У той жа дзень прэзідэнт краіны Ашраф Гані пакінуў краіну. Пасля гэтага, згодна з Канстытуцыяй, абавязкі кіраўніка дзяржавы перайшлі да Амрулы Салеха. Паводле талібаў, ён таксама пакінуў краіну, паводле іншай інфармацыі, ён застаецца ў Панджшэры.

«Талібан» панаваў на большай частцы тэрыторыі Афганістана з 1996 да 2001 года, калі кантроль над краінай перайшоў да ЗША і іх саюзнікаў.

Цяперашняе наступленне талібаў пачалося на фоне вываду амерыканскіх войскаў з краіны.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: