Танзанія. Комік смяяўся з фотаздымка прэзідэнта

У Танзаніі пачаўся незвычайны працэс, фігурантам якога стаў вядомы афрыканскі комік Ідрыс Султан. Акцёра абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і кіберзлачынствах.

Гэтыя злачынствы Ідрыс здзейсніў, калі смяяўся з фота мясцовага прэзідэнта Джона Магуфулі. Пасля ролік з гэтай сцэнай з’явіўся ў сеціве і стаў вірусным. У мінулую сераду па Ідрыса прыйшла паліцыя і павяла яго ў суд. 

Працэс абурыў грамадства. Многія карыстальнікі сацыяльных сетак паўторна падзяліліся відэа з хэштэгам #FreeIdrisSultan і выкарысталі яго фатаграфію ў якасці аватаркі для выказвання салідарнасці. А лідар мясцовай апазіцыі нават прапанаваў арыштаваць і яго за смех з фотаздымка прэзідэнта.

У выніку суд вырашыў адпусціць акцёра пад заклад да пачатку слуханняў. Праўда, заклад вельмі істотны — 15 мільёнаў мясцовых шылінгаў (больш за 6000 долараў ЗША). Першыя слуханні па незвычайнай справе прызначаныя на 9 чэрвеня.

Паводле танзанійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: