Татарстан. Татараў зменшаць напалову?

Татарскія актывісты супраць некаторых аспектаў перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў Расіі ў 2020 годзе.
Вынікі першага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, 1897 год. Фота histrf.ru

Вынікі першага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, 1897 год. Фота histrf.ru


На іх думку, у Маскве вырашылі штучна скараціць колькасць татараў — другога па колькасці этнасу ў Расійскай Федэрацыі.

Справа ў тым, што ў апытальным лісце арганізатары перапісу збіраюцца падзяліць татараў на асобныя групы. Рэспандэнт, які лічыць сябе татарынам, можа запісацца крымскім татарынам, сібірскім, крыма-татарскім і гэтак далей. Ёсць прапанова прадугледзець асобную ад татараў і башкіраў групу з татара-башкірскай ідэнтычнасцю.

Асабліва Казань непакоіць тое, што асобным этнасам могуць быць прызнаныя так званыя «крашэны» (этнаканфесіянальная група ў складзе татараў волжскага і ўральскага рэгіёнаў, якія вызнаюць праваслаўе).

Калі крашэны будуць прызнаныя асобным народам, ёсць рызыка, што татараў у Татарстане будзе менш за 50%. Як вынік, гэта дазволіць Маскве паскорыць працэс русіфікацыі.

Паводле расійскай прэсы




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!