Татарстан. 2013-ы — год хана Батыя

Саюз нацыяналістычнай татарскай моладзі «Азатлык» абвясціў 2013-ы Годам Батыя і запланаваў серыю акцый, прысвечаных постаці мангольскага хана Батыя (1209–1256), які ўвайшоў у гісторыю сваім паходам на Русь, Волжскую Булгарыю і Усходнюю Еўропу.



Помнік Хану Батыю ў горадзе Сёгют, Турцыя


Як паведаміў лідар нацыяналістаў Наіль Набіулін, яго арганізацыя плануе рэгулярна праводзіць пікеты і мітынгі «ў гонар гадавіны спалення якога-небудзь рускага горада — Масквы, Разані, Суздаля, Уладзіміра, Казельска», раздаючы пры гэтым календары, паштоўкі і значкі з малюнкам заснавальніка Залатой Арды, якую сам Наіль лічыць «сапраўднай федэрацыяй, у адрозненне ад цяперашняй Расіі». «Праз такую фігуру, як хан Батый, мы ўздымем дух і нацыянальную самасвядомасць татараў», — паведамляе Набіулін. Ініцыятыва татарскіх нацыянал-сепаратыстаў выклікала рэзкі адпор у грамадскасці Паволжа. Так, лідар руху булгараў Руслан Лукманаш з Уфы заявіў, што падобная кампанія накіравана на абразу продкаў.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: