Татарстан. Усе супраць Жанны Бічэўскай

Гастролі ў Казані вядомай расійскай спявачкі Жанны Бічэўскай выклікалі пратэсты з боку татарскіх нацыяналістаў. Яны лічаць, што некаторыя тэксты артысткі ўтрымліваюць ксенафобскую прапаганду.



Так, пад каток крытыкі трапіла песня «Кулікова поле», у якой прысутнічаюць заклікі не толькі да аднаўлення расійскай імперыі ў межах 1917 года, аднак і да ўключэння ў яе склад нават Стамбула (Канстанцінопаля) і, нарэшце, да інкарпарацыі Ізраіля. «Возвратит Россия Русский Севастополь, / Станет снова Русским полуостров Крым. /Наш Босфор державный, наш Константинополь/ И святыня мира Иерусалим», — спявае Жанна.

Татарам непасрэдна не спадабалася частка песні пра тое, што Крым таксама будзе рускім, хаця ён, па іх словах, павінен быць выключна крымска-татарскім. Актывісты татарскага руху ўжо паскардзіліся ў ФСБ на гэты конт, аднак Лубянка выдала кароткі адказ — нічога супрацьзаконнага ў песні няма. Сама Бічэўская шчыра не разумее татарскіх нацыяналістаў. Застаецца дадаць, што частка татарскіх інтэлігентаў асудзіла пратэсты супраць гастроляў Бічэўскай, паколькі такія акцыі ствараюць спявачцы папулярнасць і дадатковую рэкламу.

Паводле расійскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: