Тэлеканал «Расія-24» выдаў за «самага сучаснага робата» чалавека ў касцюме

У расійскім Яраслаўлі праходзіць форум «ПраеКТОрыЯ», дзе збіраецца «будучая інтэлектуальная эліта краіна». Туды сабралася больш за 500 школьнікаў з усёй Расіі. На форуме чакалі і Уладзіміра Пуціна.
У дзень адкрыцця на форуме паказалі робата Барыса, які нібыта ведае матэматыку, умее хадзіць, гаварыць і танцаваць пад «Skibidi». Барысу прысвяцілі частку сюжэту журналісты «Весткі Яраслаўль»: яго паказвалі падчас слоў пра «самых сучасных робатаў» на форуме. Іншых робатаў у сюжэце «Расіі-24» не было.

Расійскія блогеры правялі невялікае расследаванне і даказалі, што «самы сучасны робат Барыс» — гэта звычайны раставы касцюм «робата Алёшы», у які быў апрануты чалавек.

Пры гэтым заяўляць, што «Расія-24» не ведала пра падробку і была падманутая арганізатарамі форуму, нельга — на фота «Вестак» відавочна бачная шыя аніматара ўнутры касцюма. На працягу ўсяго сюжэту журналісты не казалі, што работ несапраўдны. Затое адзначалі яго здольнасці да навучання.

Аднак само відэа сюжэту ўжо выдалена з YouTube-канала «Расіі-24».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: