Тэракт у Егіпце: колькасць загінулых узрасла да 305

Колькасць загінулых у выніку тэрарыстычнага нападу ўзброеных мужчын на мячэць на Паўночным Сінаі  вырасла да 305 чалавек. Сярод іх 27 дзяцей.
Фўта skynewsarabia.com

Фўта skynewsarabia.com

Таксама паведамляецца, што яшчэ 128 чалавек атрымалі раненні.

Баевікі, якія здзейснілі напад на мячэць, неслі ў руках сцяг тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», паведамляе Reuters са спасылкай на заяву егіпецкай пракуратуры.

Мясцовыя ўлады заявілі, што забілі 30 баевікоў у ходзе антытэрарыстычнай спецаперацыі «Помста за пакутнікаў». Пры дапамозе беспілотнікаў былі застрэленыя яшчэ 15 тэрарыстаў, якія перасоўваліся на двух пазадарожніках, піша novayagazeta.ru. Як перадае тэлеканал Sky News Arabia, баевікі былі знішчаныя падчас рэйду ў вёсцы Эр-Рысан у цэнтры паўвострава. Зараз спецслужбы шукаюць трэніровачныя лагеры экстрэмістаў, дзе вялася падрыхтоўка да тэрактаў.

Нагадаем, 24 лістапада адбыўся тэракт у мячэці Аль-Раўда ў населеным пункце Бір аль-Абэд. Група баевікоў ад 25 да 30 чалавек пад'ехалі да мячэці на чатырох пазадарожніках, падарвалі выбуховае прыстасаванне і адкрылі агонь па парафіянам.

Тэракт стаў самым буйным у найноўшай гісторыі Егіпта. Прэзідэнт Егіпта Абдул Фаттах аc-Сісі абвясціў трохдзённую жалобу. Ён таксама распарадзіўся ўзвесці маўзалей памяці ахвяр атакі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: