Тэракт у Charlie Hebdo: затрыманыя сем падазраваных

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў аб затрыманні некалькіх чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсненні тэракту ў рэдакцыі французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo. Пра гэта кіраўнік урада паведаміў у эфіры радыёстанцыі RTL.



Паводле яго слоў, асноўныя падазраваныя ў здзяйсненні нападу — браты Шэрыф і Саід Куашы — па-ранейшым знаходзяцца на свабодзе. У той жа час Вальс падкрэсліў, што ў яго няма сумневаў, што яны стаяць за тым, што адбылося.

Пры гэтым прэм’ер-міністр не назваў ні дакладнаы лік, ні асобаў затрыманых. У той жа час AFP са спасылкай на заяву міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнева паведамляе аб затрыманні сямі чалавек.

Раней у паліцыю добраахвотна прыйшоў яшчэ адзін падазраваны ў здзяйсненні тэракту 18-гадовы Хамід Мурад. Пры гэтым ён заявіў, што не датычны да таго, што адбылося і ў яго ёсць алібі. Па дадзеных СМІ, гэтую інфармацыю пацвердзілі некалькі сведак.

У ноч на 8 студзеня французская паліцыя правяла спецаперацыю ў Рэймсе. Па наяўнай інфармацыі, яе мэтай было ўзяцце ДНК і адбіткаў пальцаў меркаваных тэрарыстаў.

Адначасова яшчэ адзін ператрус прайшоў у горадзе Шарлевіль-Мэз’ер блізу бельгійскай мяжы. У выніку быў затрыманы мужчына, які ёсць сваяком аднаго з падазраваных. Ніякіх абвінавачванняў затрыманаму не прад’яўлена, у яго бяруць паказанні.

Напад на офіс Charlie Hebdo адбылося 7 студзеня ў 11:30 раніцы па мясцовым часе (13:30 па Мінску). Узброеныя аўтаматамі і гранатамётамі мужчыны зладзілі ў рэдакцыі стральбу. Атака суправаджалася крыкамі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока». Ахвярамі нападу сталі 12 чалавек. У іх ліку галоўны рэдактар выдання і некалькі паліцэйскіх. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што адбылося, тэрактам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: