Тэрарысты збілі самалёт у Луганску. На борце было 49 чалавек

Тэрарысты падбілі ваенна-транспартны самалёт Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны Іл-76, які заходзіў на пасадку на аэрадром Луганск.



Паводле дадзеных сілавога ведамства, у ноч на 14 чэрвеня пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Луганск тэрарыстамі стрэламі з зенітнай ўстаноўкі і буйнакалібернага кулямёта уражаны ваенна-транспартны самалёт Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны Іл-76, які ажыццяўляў перавозку асабістага складу з мэтай ратацыі.

На борце самалёта знаходзіліся вайскоўцы, агулам 49 чалавек, тэхніка, рыштунак і прадукты харчавання. У выніку злачынства тэрарыстаў і расійскіх дыверсантаў загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце.

Паводле ўкраінскіх СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: