Сталы прадстаўнік Вялікабрытаніі пры Еўрасаюзе Цім Барроў уручыў пасланне Мэй кіраўніку Еўрапейскага савета Дональду Туску. Апошні апублікаваў у сваім твітэры фатаграфію гэтага моманту з каментаром: «Ліст аб [запуску працэдуры] 50 артыкула».
Згодна з артыкулам 50-й Лісабонскай дамовы, дзяржавы, якія пажадалі пакінуць Еўрасаюз, павінны гэта зрабіць роўна праз два гады пасля адпраўкі афіцыйнага паведамлення. Такім чынам, Вялікабрытанія павінна будзе пакінуць ЕС 29 сакавіка 2019 года.
Дадзены артыкул ўпершыню будзе прыменены за ўсю 60-гадовую гісторыю еўрапейскай супольнасці. Нагадаем, Вялікабрытанія прыняла рашэнне аб выхадзе з ЕС на рэферэндуме 23 чэрвеня 2016 года.
Паводле
novayagazeta.ru