The Economist паказаў ролік з картай Украіны без Крыма

Гаворка ідзе пра матэрыял, прысвечаным імпічменту Дональда Трампа з-за тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім. Адсутнасць паўвострава ў роліку заўважыла ўкраінскае пасольства, пра што ўказала выданню.
Брытанскі штотыднёвы часопіс The Economist паказаў ролік, у якім была намаляваная карта Украіны без Крыма. Увагу на гэта звярнула амбасада Украіны ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

«Мы вельмі спадзяемся, што такое паважанае і сусветна вядомае выданне зменіць карту належным чынам», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай дыпмісіі.

Ролік быў прысвечаны скандалу, які выявіўся ў ЗША пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта Дональда Трампа і яго ўкраінскага калегі Уладзіміра Зяленскага, што паслужыла пачаткам працэдуры імпічмэнту амерыканскаму прэзідэнту.

На момант напісання нататкі ролік, пра які ідзе гаворка, быў ужо выдалены з YouTube-канала часопіса.

Гэта не першы выпадак, калі заходнія СМІ дэманструюць карту Украіны без Крыма. Раней за гэтым былі заўважаныя газета The Washington Post, а таксама агенцтва Bloomberg.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: