The Financial Times: Расію чакаюць яшчэ 6 месяцаў санкцый ЕС

«ЕС мае намер працягнуць яшчэ на паўгода санкцыі супраць Расіі, накладзеныя ў сувязі з падзеямі ва Украіне, хаця ёсць прыкметы, што ў некаторых краінах стаўленне да Масквы мякчэе», — піша The Financial Times.



Раней дыпламаты асцерагаліся, што пытанне аб санкцыях справакуе ўнутры ЕС «буйную палітычную бітву», як гавораць аўтары артыкулу — карэспандэнты Алекс Баркер, Эндру Бірн, Джэймс Палайці і Генры Той. «Такія краіны, як Венгрыя, Грэцыя і Італія, прапануюць перагледзець пытанне пра санкцыі, а дзяржавы, якія займаюць больш каршаковую пазіцыю, у тым ліку Польшча і краіны Балтыі, хочуць захаваць санкцыйных рэжым», — гаворыцца ў артыкуле.

Цяпер жа афіцыйныя асобы ў Брусэлі заяўляюць, што шлях да рашэння аб прадаўжэнні санкцый расчышчаны. «Больш «лагодныя» краіны вырашылі, што са сваімі патрабаваннямі грунтоўна перагледзець санкцыі яны пачакаюць да снежаньскага саміта лідэраў краін ЕС», — тлумачыць газета.

Па словах дыпламатаў, якія ўдзельнічалі ў перамовах, на фоне таго, што імпліментацыя Мінскіх пагадненняў застапарылася, а ўвага ЕС зноў пераключылася на міграцыйны крызіс, крытыкі засцерагліся патрабаваць змякчэння санкцый або іх падаўжэння ўсяго толькі на тры месяцы.

Пытанне аб тым, ці будзе канчатковае рашэнне прынята на саміце ЕС у канцы чэрвеня, пакуль абмяркоўваецца, але афіцыйныя асобы кажуць, што санкцыі амаль напэўна будуць прадоўжаны на шэсць месяцаў. «Верагодна, падаўжэнне будзе адобрана на сустрэчы палпрэдаў, а лідэры краін ЕС афіцыйна, без дэбатаў зацвердзяць рашэнне», — гаворыцца ў артыкуле.


«Аднак адзін высокапастаўлены дыпламат, які ўдзельнічаў у перамовах, заявіў: некаторыя краіны падумваюць адначасова падаць Маскве палітычны сігнал — намякнуць, што санкцыйная палітыка ЕС набліжаецца да пералому. Іншых дэталяў гэты крыніца не паведаміў», — піша выданне.

Неназваны высокапастаўлены чыноўнік, які зведвае сумневы ў санкцыях, заявіў: «Рана ці позна нам трэба правесці глыбокае і дэталёвае абмеркаванне санкцый супраць Расіі, але я чакаю, што прыдатным момантам для гэтага будзе снежань».

У маі Германія, Францыя, Італія і Вялікабрытанія заключылі, што санкцыі прыйдзецца падоўжыць, бо Мінскія пагадненні выконваюцца фрагментарна, нагадваюць журналісты. Аднак дыпламаты з паўночнаеўрапейскіх краін сцвярджаюць: аўтаматычнае падаўжэнне санкцый не выклікала спрэчак яшчэ і таму, што, па чаканням, «мы іх працягнем у апошні раз — прынамсі, у апошні раз цалкам».

«Мінск канчаецца, цярпенне ў Германіі і Францыі канчаецца», — сказала крыніца, дадаўшы, што гэтая праблема створыць глебу для «цяжкага паражэння».

Паводле Inopressa.ru



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: