The Guardian: Водны шлях Е40 зробіць з Палесся другі Чарнобыль

Улетку 2020 года пачалі будаўніцтва суднаходнага маршруту Е40. Даследчыкі лічаць, што гэта небяспечна як для будаўнікоў, так і для насельніцтва. На праблему звярнула ўвагу выданне The Guardian.


У чэрвені пачаліся работы па будаўніцтве воднага шляху на ўчастку ракі Прыпяць — у двух з паловай кіламетрах ад чацвёртага рэактара Чарнобыльскай АЭС. Французская асацыяцыя Acro правяла даследаванне і паведаміла, што будаўніцтва дадзенай воднай трасы будзе мець радыелагічнае ўздзеянне. Навукоўцы асцерагаюцца, што радыеактыўны глей забрудзіць пітную ваду для мільёнаў людзей ва Украіне, паведамляе The Guardian.

Нагадаем, што суднаходны маршрут даўжынёй больш за 2000 кіламетраў звяжа Чорнае мора з Балтыкай. Водны шлях будзе пралягаць ад Гданьска ў Польшчы да Херсона ва Украіне і пройдзе па пяці рэках — Вісле, Бугу, Піне, Прыпяці і Дняпры – недалёка ад буйных гарадоў рэгіёну, уключаючы Пінск.

Будаўніцтва воднага шляху E40 прадугледжвае аб'яднанне рэк і каналаў у асноўным шляхам паглыблення існуючых і будаўніцтва новых аб'ектаў. Вялікая яго частка ўжо прыдатная для суднаходства, аднак для адрэзка паміж Варшавай і Брэстам патрабуецца пракладка новага канала, паведамляецца на сайце беларускіх даследаванняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: