The Sunday Times назвала імёны спонсараў Кансерватыўнай партыі з Расіі

У распараджэнні газеты The Sunday Times, па дадзеных самога выдання, апынуўся сакрэтны даклад камітэта парламента па выведцы і бяспецы, у якім пазначаны імёны багатых расейцаў, спансаваўшых партыю торы.
rtvi.com

rtvi.com

Брытанскія спецслужбы ў сакрэтным дакладзе, прысвечаным пагрозе дэмакратыі ў Вялікабрытаніі, назвалі імёны дзевяці расійскіх бізнесменаў, якія, па іх дадзеных, аказвалі фінансавую дапамогу Кансэрватыўнай партыі краіны. Пра змест гэтага дакладу паведамляе ў нядзелю, 10 лістапада, брытанская газета The Sunday Times.

Па інфармацыі выдання, адным з алігархаў, спансаваўшых торы, быў расійскі і брытанскі бізнэсовец ўкраінскага паходжання Аляксандр Цямерка. Брытанскія журналісты сцвярджаюць, што Цямерка, які працаваў раней на расійскае міністэрства абароны і называе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана сваім сябрам, за апошнія сем гадоў ахвяраваў брытанскім кансерватарам больш за 1,2 млн фунтаў стэрлінгаў (у пераліку каля 1,4 млн еўра).

У дакладзе таксама згадваецца імя Яўгена Лебедзева — сына саўладальніка брытанскай газеты The Evening Standard, бізнэсоўца Аляксандра Лебедзева. Як распавёў на сваёй старонцы ў Twitter журналіст The Sunday Times Том Харпер, у красавіку 2018 году Борыс Джонсан, які займаў тады пасаду міністра замежных спраў, быў госцем Яўгена Лебедзева на віле апошняга ў Італіі.

У той жа час самым буйным расійскім спонсарам торы выданне называе Любоў Чарнухіну — жонку былога намесніка міністра фінансаў Расіі Уладзіміра Чарнухіна. Паведамляецца, што ў мінулым годзе Чарнухін ахвяраваў Кансэрватыўнай партыі 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў (522 тысячы еўра).


Даклад аб незаконнай дзейнасці расейцаў у Вялікабрытаніі


Даклад аб незаконнай дзейнасці расейцаў у Вялікабрытаніі быў падрыхтаваны міжпартыйным выбарным камітэтам брытанскага парламента па выведцы і бяспецы (ISC), аднак яго абнародаванне заблакавана брытанскім урадам.

2 лістапада газэта The Financial Times паведаміла пра тое, што старшыня ISC Дамінік Грыў заклікаў урад апублікаваць даклад камітэта аб умяшанні Расіі ў дэмакратычны працэс у Вялікабрытаніі, пазначыўшы, што змест дакументу «мае непасрэднае дачыненне» да выбаршчыкаў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!