The Week: Расія будзе спрабаваць пашырыць сваю эканамічную прысутнасць у Беларусі

Што замежная прэса пісала пра Беларусь.


«Па-першае, Расія жадае дамагчыся правядзення канстытуцыйных рэформаў пад кантролем Масквы, аднак пуцінскае бачанне гэтых рэформаў не задаволіць Лукашэнку, які прывык кіраваць, нікому не даючы справаздачы. Па-другое, мэта Расіі заключаецца ў тым, каб разнастаіць пералік дзеячаў і арганізацый унутры Беларусі, з якімі яна зможа працаваць, маючы на ўвазе ў тым ліку палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні. Умацаванне такіх сувязяў пазбавіць Лукашэнку манапольнага становішча і права накладаць вета ў працэсе прыняцця рашэнняў. Па-трэцяе, Расія будзе спрабаваць пашырыць сваю эканамічную прысутнасць у Беларусі. Паколькі эканоміка Беларусі ідзе на спад, як і запасы крэдытных рэсурсаў, расійская алігархія застаецца адной з нешматлікіх крыніц валюты для беларускага ўрада».
The Week (ЗША)

«Мяркуючы па тым, што папярэднія гучныя заявы Еўрапарламента па Беларусі разыходзяцца з рэальнымі дзеяннямі кіраўніцтва Еўрасаюза, мабыць, у яго кіраўнікоў трохі іншае ўяўленне пра тое, якімі спосабамі ўздзейнічаць на Лукашэнку ў гэтай гісторыі. Рашэнні па Беларусі не залежаць ад таго, які настрой у Еўрапарламента. Многае будзе залежаць ад зменаў, унесеных у беларускую Канстытуцыю. Самі па сабе рэзалюцыі Еўрапарламента не прывядуць да канкрэтных рашэнняў з боку еўрапейскіх уладаў».
«Взгляд» (Расія)

«Пуцін, магчыма, разлічваў, што аслаблены Лукашэнка, які знаходзіцца ў хісткім становішчы, пойдзе на збліжэнне з Масквой. Тым не менш відавочна, што апазіцыя Беларусі, што набірае абароты і адмовілася паддавацца на жорсткія спробы дзяржавы запалохаць пратэсты, не супакоіцца, пакуль Лукашэнка не сыдзе».
Foreign Policy (ЗША)

«У Беларусі Крэмль спрабуе дачакацца патрэбнага моманту. Рускія не хочуць, каб іх звязвалі з жорсткім праўленнем Лукашэнкі, бо тады паўстане рызыка перарастання пратэстаў у геапалітычную праблему. Не патрэбна Крамлю і хаатычная ліквідацыя Лукашэнкі ад улады — гэта будзе служыць кепскім прыкладам. Аднак і вечнае яго знаходжанне пры ўладзе таксама Крамлю не трэба: рускія шукаюць альтэрнатывы. Захаду не хапае рычагоў уплыву. Апазіцыі не стае імпульсу. Яна не здолела заахвоціць рабочы клас на масавую забастоўку, якая, як спадзяваліся, прывядзе да звяржэння рэжыму».
«Український тиждень» (Украіна)

«Візіт кіраўніка МЗС Расіі ў Мінск на мінулым тыдні стаў сведчаннем глыбокага крызісу знешняй палітыкі Масквы. Зразумела, Крамлю зараз неабходна паказаць хаця б мінімальную перамогу. І гаворка нават не ў прасоўванні сваіх інтарэсаў у рэспубліцы, а ў іх падтрыманні. Зараз жа, адкінуўшы ўсе астатнія праблемы і пытанні на другі план, у Крамлі сканцэнтраваліся на вырашэнні пытання пра вызваленне Віктара Бабарыкі з беларускай турмы. Трэба прынамсі паказаць, што Расія сваіх не пакідае. Прычым Лукашэнку ў гэтым сэнсе прапануюць самыя розныя варыянты, ажно да абяцанняў забраць Бабарыку ў РФ і гарантаваць, што ён не будзе перашкаджаць».
«Век» (Расія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: