The Telegraph: Пуцін не ўбачыў нічога дрэннага ў пакце Молатава-Рыбентропа

Прэзідэнт Расіі кажа, што не бачыць нічога дрэннага ў дамове з нацысцкай Германіяй, якая прывяла да падзелу Польшчы — і абвінавачвае Брытанію ў знішчэнні ўсіх шанцаў на з’яўленне антыфашысцкага фронту.



У артыкуле Тома Парфіта пад назвай «Пуцін кажа, што няма нічога дрэннага ў дамове паміж Савецкім Саюзам і нацысцкай Германіяй Адольфа Гітлера», апублікаванай на сайце газеты The Telegraph, пішацца пра тое, што Уладзімір Пуцін заявіў, што няма нічога дрэннага ў нацысцка-савецкім пакце, дамове аб ненападзе, які прывёў да падзелу Польшчы ў пачатку Другой сусветнай вайны, і выказаў меркаванне, што ў нападзе Гітлера на Еўропу варта вінаваціць Англію і Францыю.

Прэзідэнт Расіі выказаў такое меркаванне на сустрэчы з маладымі гісторыкамі ў Маскве, у ходзе якой ён заклікаў іх, акрамя іншых тым, вывучаць падрыхтоўку да вайны.

Каментары могуць выклікаць трывогу ва Усходняй Еўропе, з-за пашырэння дыскусіі ў Расіі пра спробы выкарыстоўваць гісторыю як сродак для ўмацавання кіравання Пуціна.

Пуцін заявіў, што сёння заходнія гісторыкі спрабуюць «замяць» Мюнхенскае пагадненне 1938 года, у якім Францыя і Вялікабрытанія — на чале з Нэвілам Чэмберленам, прэм’ер-міністрам — супакоілі Адольфа Гітлера, прыняўшы факт акупацыі Судэцскай вобласці Чэхаславакіі.

«Чэмберлен прыехаў, памахаў паперкай і сказаў:« Я прынёс вам мір», калі ён вярнуўся ў Лондан пасля перамоваў», згодна з стэнаграмай Крамля, сказаў Пуцін, які з’яўляецца вялікім аматарам гісторыі.

«На што Чэрчыль, я думаю, сказаў невялікай групе людзей прыкладна так: «Вось і ўсё, цяпер вайна непазбежная». Таму што кампраміс з такім агрэсарам, як гітлераўская Германія, відавочна вёў да шырокамаштабнага будучага ваеннага канфлікту, і некаторыя людзі гэта разумелі».

Аднак, Пуцін думае, што ў дамове Масквы з Гітлерам — савецка-нацысцкай дамовай або Пактам Молатава-Рыбентропа 1939 года — не было нічога дрэннага.

«Сур’ёзныя даследаванні павінны паказаць, што тады былі такія метады знешняй палітыкі», — сказаў ён, дадаўшы: «Савецкі Саюз падпісаў дамову аб ненападзе з Германіяй. Людзі кажуць: «А, гэта дрэнна». Але што ў гэтым дрэннага, калі Савецкі Саюз не хацеў ваяваць, што ў гэтым дрэннага?».

Сакрэтныя пратаколы пакта, у якім нацысты і камуністы дамовіліся падзяліць Фінляндыю, Эстонію, Літву, Латвію, Румынію і Польшчу на сферы ўплыву не былі афіцыйна абвергнутыя Крамлём да 1989 года.

Больш за 20 тысяч арыштаваных і захопленых палякаў былі пакараныя савецкай тайнай паліцыяй у Катыні ў 1940 годзе. Нацысты пачалі кампанію па масавым знішчэнні, якая ў канчатковым выніку прывяла да гібелі трох мільёнаў габрэяў толькі ў адной Польшчы.

Пуцін, здавалася, меў на ўвазе, што сакрэтныя пратаколы па-ранейшаму з’яўляюцца прадметам спрэчак сёння, сказаўшы: «Людзі ўсё яшчэ спрачаюцца пра пакт Молатава-Рыбентропа і абвінавачваюць Савецкі Саюз у раздзеле Польшчы».

У 2009 годзе расійскі лідэр асудзіў нацысцка-савецкі пакт як «амаральны», але заявіў, што мюнхенскім пагадненнем Францыя і Вялікабрытанія знішчылі любую магчымасць з’яўлення антыфашысцкага фронту.

Крытыкі кажуць, што Пуцін і яго адміністрацыя ўсё часцей выкарыстоўваюць гістарычныя падзеі як сродак умацавання яго аўтарытарнага праўлення.

У аўторак, 4 лістапада, калі ў Расіі было дзяржаўнае свята «Дзень народнага адзінства», кіраўнік Расіі наведаў новую мультымедыйную выставу ў Маскве, прысвечаную сярэднявечнай дынастыі Рурыкавічаў.

Выстава з усяе моцы імкнулася правесці паралелі паміж бурным мінулым краіны і яе цяперашнім супрацьстаяннем з Захадам з-за крызісу ва Украіне.

Раздзел пра Івана Грознага і Лівонскай вайне 16-га стагоддзя апісвае «першую антырасейскую інфармацыйную кампанію Захаду».

«Еўрапейцы спрабавалі адлюстраваць Расію як краіну жорсткіх і агрэсіўных варвараў», заявіла дзяржаўнае тэлебачанне Расіі. «Урэшце рэшт, будучы недастаткова моцнымі, каб паўплываць на нашу незалежную міжнародную палітыку, яны былі вымушаныя ўвесці супраць нас цэлы шэраг эканамічных санкцый».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-11 12:39:00
"...дамове, які прывёў"? :) Свята ў Расіі было, наколькі я ведаю, 4 лістапада, а не кастрычніка. І адчапіцеся вы ад Пуціна - пішаце пра яго дзесяць разоў на тыдзень, як быццам у
Беларусі няма яркіх асоб і падзей...
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: