The Times: Расійскія войскі ваююць у Сірыі на баку Асада

Расея накіроўвае вайскоўцаў і зброю ў Сірыю для абароны рэжыму Башара Асада. Пра гэта піша брытанская "The Times".



Паводле інфармацыі выдання, троххвілінны відэасюжэт паказвае, як сірыйскае войска прыкрывае цяжкая бранетэхніка, прынамсі, найноўшы БТР-82А, якія ёсць на ўзбраенні толькі ў войску Расіі. Пры гэтым на відэа выразна гучыць руская мова.

На відэа чуваць расейскую мову з 2:03. 

У сваю чаргу, амерыканская The Washington Post піша, што нядаўнія паведамленні з адкрытых крыніц і выявы расейскага абсталявання ў Сірыі пацвярджаюць тое, што Крэмль паступова нарошчвае прысутнасць у гэтай ахопленай вайной краіне для падтрымкі рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.



Расійскі БТР-82А

У аўторак, 1 верасня, філіял „Аль-Каіды” ў Сірыі „Фронт аль-Нусра” апублікаваў чатыры фатаздымкі, на якіх бачны знішчальнік, які нагадвае расейскі Су-34, і беспілотнік вытворчасці РФ, якія былі заўважаныя ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Гэтая інфармацыя паступіла праз два дні пасля таго як ізраільская газета YNET паведаміла пра прыбыццё ў Сірыю расійскіх ВПС і пілотаў „у бліжэйшы час” для нанясення авіяўдараў па баевіках ІДІЛ і сірыйскіх паўстанцах якія пагражаюць рэжыму Асада.

Расійскі беспілотнік


Самалёт, падобны да СУ-34



Самалёт, падобны да СУ-34


У адрозненне ад знішчальнікаў РФ, дроны расійскай вытворчасці часта назіраліся цягам чатырохгадовага вайсковага канфлікту ў Сірыі.

„Прысутнасць расейскіх самалётаў у небе над Сірыяй, дзе Злучаныя Штаты і сілы кааліцыі вядуць паветраную кампанію са жніўня мінулага года, можа зрабіць кіраванне паветранай прасторай яшчэ больш складанай задачай, чым яна ёсць”, — адзначае выданне.

Раней прэзідэнт Сірыі Башар Аль-Асад заявіў, што ён упэўнены ў тым, што не страціць сталую падтрымку ключавых хаўруснікаў — Ірана і Расіі.



www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: