Тхорык зламаў Вялікі адронны калайдэр і загінуў

Тхор, імя і ўзрост якога невядомыя, загінуў, калі спрабаваў перагрызці кабель трансфарматара Вялікага адроннага коллайдера (ВАК), паведамілі ў Еўрапейскім цэнтры ядзерных даследаванняў (CERN).
Фота: fretka.net

Фота: fretka.net


Тхор пранік у трансфарматар, напружанне якога складае 66 кілавольт, раніцай 29 красавіка. Калі ён пачаў грызці кабель, адбылося кароткае замыканне, з-за чаго тхор памёр на месцы. У CERN адзначылі, што звер не мог трапіць у сам паскаральнік.


«Ня лепшы тыдзень для ВАК», — сказана ў штодзённай справаздачы CERN.


Каб ліквідаваць усе непаладкі ў адронным калайдэры, спатрэбіцца некалькі дзён, распавёў BBC прадстаўнік CERN Арно Марсалье. Ён адзначыў, што ў тым, што здарылася, няма нічога дзіўнага, паколькі ВАК знаходзіцца ў сельскай мясцовасці Швейцарыі. Паводле яго слоў, такія «дробныя здарэнні» здараліся заўсёды. Так, у 2009 годзе калайдэр адключылі з-за птушкі, якая заляцела ўнутр.


Вялікі адронны калайдэр — найбуйнейшы ў свеце паскаральнік зараджаных часціц. Даўжыня асноўнага кола паскаральніка складае 26 кіламетраў. З 2013 па 2015 год калайдэр не працаваў праз мадэрнізацыю. У красавіку 2015 года яго запусцілі зноў.



Паводле snob.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: