Трамп абвінаваціў людзей Абамы ва ўцечках інфармацыі з Белага дому

Уцечкі канфідэнцыйнай інфармацыі з Белага дома адбываюцца па віне людзей Барака Абамы, якія захавалі свае пасады, лічыць прэзідэнт ЗША.


Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Фокс ньюз» сказаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. «Абама асабіста ставіўся да мяне добра, а вось людзі яго далёка не так прыемныя», — сказаў Трамп.

Згодна з дакладам, падрыхтаваным камітэтам па нацыянальнай бяспецы, за першыя 4 месяцы прэзідэнцтва Трамп з цэнтральных ведамстваў ўрада адбылося 125 уцечак, багатых наступствамі для нацыянальнай бяспекі краіны.

Паводле «Эхо Москвы»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць