Трамп-аўтаспыншчык, пахаванне футбольнага мяча: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Канфлікт паміж Трампам і Harley-Davidson, яшчэ больш улады для Эрдагана і памяншэнне прызыўнога ўзросту ў Францыі — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў кампанію Harley-Davidson за намер перанесці вытворчасць за межы краіны. Абураны гаспадар Белага дома, які праводзіць тарыфную пратэкцыянісцкую палітыку, паабяцаў вытворцу матацыклаў вялікія праблемы. Гнеў прэзідэнта высмеяў карыкатурыст амерыканскай газетыThe Columbia Missourian. Выяўлены на малюнку байер на матацыкле Harley-Davidson вырашыў падвесці Еўропу, а не Дональда.

Еўропа ніяк не можа вырашыць праблему імігрантаў, якая пагражае адзінству аб’яднання. І хаця падчас апошняга саміту ЕС былі быццам дасягнуты кампрамісныя рашэнні, на думку выдання Kleine Zeitung (Аўстрыя), цэнтрабежныя тэндэнцыі працягваюцца. Гэтую думку карыкатурыст газеты данёс, арыгінальна выкарыстаўшы сімволіку Еўрасаюзу.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў упэўненую перамогу ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў і заручыўся падтрымкай 52,5% выбаршчыкаў. Новая кадэнцыя Эрдагана будзе вельмі цікавай, паколькі турэцкі прэзідэнт паводле апошніх законаў атрымлівае шмат дадатковых уладных паўнамоцтваў. На думку мастака з выдання The New York Times, такая канцэнтрацыя ўлады патрэбна палітыку, каб перафарматаваць турэцкую рэспубліку і нават засланіць фігуру Аттацюрка.


Між тым прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прапанаваў ініцыятыву, паводле якой прызыў на нацыянальную службу ў краіне будзе ажыццяўляцца з 16 гадоў. Газета Le Monde графічна іранізуе з Макрона, уяўляючы як ён — па канстытуцыі галоўнакамандуючы — збіраецца камандаваць практычна дзецьмі. Як жартуе карыкатурыст, у такім выпадку ў яшчэ большым маштабе паўторыцца нядаўні скандал, калі нейкі падлетак звярнуўся да Макрона са словамі “Salut, Manu” (фр: Прывітанне, Маню).



Напэўна, бурныя палітычныя эмоцыі могуць параўнацца выключна з каляфутбольнымі. Велізарны шок ва ўсім свеце выклікаў сенсацыйны вылет з Кубка Свету дзеючага чэмпіёна зборнай Германіі. Аўстрыйскі мастак Марыян Каменскі (Marian Kamensky) нават параўнаў фіяска нямецкай каманды з пахаваннем.

***
Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!
 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!