Трамп цалкам спыніў прыём сірыйскіх бежанцаў у ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спыніў на нявызначаны тэрмін прыём сірыйскіх бежанцаў у краіну, а таксама замарозіў на 120 дзён праграму прыёму бежанцаў з іншых краін.

Адпаведныя распараджэнні змяшчаюцца ва ўказе аб «экстрэмальным адборы» імігрантаў, які, па словах Трампа, закліканы не дапусціць у краіну «радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў».

«Уезд грамадзян Сірыі ў якасці бежанцаў супярэчыць інтарэсам Злучаных Штатаў, і я замарожваю ўезд да таго часу, калі я вырашу, што адбыліся істотныя змены [...] што дазваляюць прыём сірыйскіх бежанцаў у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі», — гаворыцца ў тэксце ўказу, апублікаваным неўзабаве пасля яго падпісання.

Ва ўказе гаворыцца, што ЗША прыпыняюць праграму прыёму бежанцаў на 120 дзён для высвятлення эфектыўнасці дзеючых правілаў. Таксама ў тэксце адзначаецца, што ЗША прымуць не больш за 50 тысяч уцекачоў у 2017 фінансавым годзе, пры гэтым прыярытэт будуць аддаваць уцекачам, якія праследуюцца па рэлігійных матывах.

Паводле рускай службы Бі-бі-сі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: