Трамп і Пуцін сталі героямі сатырычнага мультфільма (відэа)

Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп сталі героямі мультфільма ў  сатырычнай перадачы «The Late Show with Stephen Colbert» на канале CBS









У перадачы Колберт намякае на тое, што Расія дапамагла Трампу выйграць выбары, а пасля гэтага вітае ў студыі намаляванага мільярдэра. Той сцвярджае, што ніхто не здольны паўплываць на яго палітыку, пакуль гледачам не пачынаюць дэманстраваць, што ў суседнім крэсле сядзіць Пуцін, які падказвае адказы на вуха Трампу.

На пытанне вядучага пра магчымасць пачатку новай халоднай вайны, Пуцін адзначае, што ў студыі занадта горача, і зрывае з сябе касцюм. Пасля гэтага ён гіпнатызуе Трампа і пераконвае яго аддаць Расіі Аляску.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: