Трамп: Мы не выключаем вайсковага ўмяшальніцтва ў Венесуэле

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «не выключае» амерыканскага вайсковага ўмяшальніцтва ў сітуацыю ў Венесуэле «у выпадку неабходнасці».
У нас шмат варыянтаў у сувязі з Венесуэлай. І я, дарэчы, не выключаю вайсковага варыянту. У нас шмат варыянтаў, — заявіў Трамп.
Ён патлумачыў, што ЗША мае войскі ў тым ліку ў атдаленых мясцовасцях, тым часам як Венесуэла ад ЗША зусім недалёка, а жыхары гэтай краіны «пакутуюць і паміраюць».

Міністр абароны Венесуэлы Уладзімір Падрына назваў заяву Трампа «бязглуздым учынкам» ды «актам скрайняга экстрымізму».

Старшыня Белага дому Сара Хакабі Сандэрс паведаміла ўвечары 11 жніўня, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура спрабаваў звязацца з Трампом по тэлефоне, але той адмовіўся з ім размаўляць. Да альбо пасля заявы Трампа адбыўся гэты званок, незразумела.

Нагадаем, што ўлетку 2017 году па ініцыятыве Мадура ў Венесуэле быў абраны Устаноўчы сход, куды ўвайшлі адно прыхільнікі прэзідэнта. Орган абвесціў сябе вышэйшым органам улады ў краіне, які мае права змяняць любыя закону. зША, якія звінавацілі рэжым Мадуры ў парушэнні правоў чалавека ды ўсталяванні дыктатуры, увялі санкцыі супраць яго самога ды некалькіх чыноўнікаў, у тым ліку брата пакойнага Уга Чавэса.


паводле meduza.io


Каментаваць