Трамп не зможа посціць у Facebook і Instagram да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну

Дональду Трампу заблакавалі акаўнты ў Facebook і Instagram на няпэўны час — як мінімум да канца яго прэзідэнцкага тэрміну (на два тыдні). Уладальнік гэтых сацсетак Марк Цукерберг напісаў, што з дапамогай платформы той распальвае гвалт.
«Шакуючыя падзеі апошніх 24 гадзін ясна дэманструюць, што прэзідэнт Дональд Трамп мае намер выкарыстоўваць пакінуты час ва ўладзе, каб падарваць мірную і законную перадачу ўлады свайму абранаму пераемніку Джо Байдэнам.

Яго рашэнне выкарыстаць свае акаўнты для апраўдання, а не асуджэння дзеянняў яго прыхільнікаў ля будынка Капітолія справядліва занепакоіла людзей у ЗША і ва ўсім свеце. Учора мы выдалілі гэтыя заявы, таму што лічылі, што іх эфект — і, верагодна, іх мэта — справакаваць далейшы гвалт.

Пасля зацвярджэння вынікаў выбараў кангрэсам прыярытэтам для ўсёй краіны цяпер павінна быць забеспячэнне таго, каб тыя 13 дзён, што засталіся і дні пасля інаўгурацыі прайшлі мірна і ў адпаведнасці з усталяванымі дэмакратычнымі нормамі.

За апошнія некалькі гадоў мы дазволілі прэзідэнту Трампу выкарыстоўваць нашу платформу ў адпаведнасці з нашымі ўласнымі правіламі, часам выдаляючы кантэнт або пазначаючы яго паведамленні, калі яны парушаюць нашу палітыку. Мы зрабілі гэта, таму што лічым, што грамадскасць мае права на максімальна шырокі доступ з палітычнымі выступамі, нават спрэчнымі.

Але цяперашні кантэкст прынцыпова іншы, звязаны з выкарыстаннем нашай платформы для падбухторвання да гвалтоўнага паўстання супраць дэмакратычна абранай улады.

Мы лічым, што рызыкі занадта вялікія, калі дазволіць прэзідэнту працягваць карыстацца нашымі сеткамі ў гэты перыяд. Таму мы працягваем блакаванне, якое мы ўсталявалі ў яго уліковых запісах у Facebook і Instagram, на нявызначаны тэрмін - мінімум на наступныя два тыдні да завяршэння мірнай перадачы ўлады», — напісаў Цукерберг.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: