Трамп паабяцаў не адмяняць санкцыі супраць Расіі ў бліжэйшы час

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што захавае санкцыі ў дачыненні да Расіі «прынамсі, на нейкі час».


Пра гэта палітык сказаў у інтэрв'ю амерыканскаму выданню Wall Street Journal.

У той жа час абраны прэзідэнт не выключыў і адмены санкцый пры пэўных умовах. Ён заявіў, што можа адмяніць санкцыі, калі Масква дакажа сваю карысць у барацьбе з тэрарызмам, а таксама ў дасягненні іншых мэтаў, якія важныя для ЗША.

«Калі нам атрымоўваецца зладзіць, і калі Расія нам сапраўды дапамагае, калі хто-то робіць сапраўды выдатныя рэчы, то навошта каму б там ні было захоўваць санкцыі», — прыводзіць выданне словы Трампа

Паводле «Нашай Нівы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: