Трамп павіншаваў Польшчу з пачаткам Другой сусветнай вайны

Гэты дзіўны каментар прэзідэнт ЗША даў з нагоды мерапрыемстваў у Польшчы, прымеркаваных да 80 гадавіны нападу нацысцкай Германіі.

Фота: TASS / Zuma

Дональд Трамп сказаў, што «проста хоча павіншаваць» Польшчу з гэтым, паведамляе Washington Post.



«У мяне ёсць добрае пасланне для Польшчы. У нас ёсць Майк Пенс, наш віцэ-прэзідэнт, ён вось-вось прызямліцца. Ён прадстаўляе мяне. Я хачу з'ездзіць туды ў бліжэйшы час. Пакуль я проста хачу павіншаваць Польшчу. Гэта вялікая краіна з выдатнымі людзьмі. У нас таксама ёсць шмат палякаў у нашай краіне, каля васьмі мільёнаў. Мы вельмі любім нашых польскіх сяброў. І я хутка буду там», — сказаў Трамп.

Войскі нацысцкай Германіі ўварваліся ў Польшчу 1 верасня 1939 года, што потым стала лічыцца пачаткам Другой сусветнай вайны. Трамп павінен быў сам адправіцца ў Польшчу, аднак адмяніў візіт у сувязі з набліжэннем да амерыканскай тэрыторыі магутнага ўрагану Дорыян.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!