Трамп у ложку караля, сустрэча дзвюх Карэй: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Каралеўскае дзіцяці і Трамп у ложку караля, сустрэча над Віслай — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Лідары Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ян і КНДР Кім Чэн Ын 27 красавіка правялі доўгачаканую сустрэчу на вышэйшым узроўні (з папярэдняга міжкарэйскага саміту мінула 11 гадоў). Пачатак дыялогу віталі ва ўсім свеце, хаця на думку Washington Post, гэта была сустрэча двух сусветаў.


На мінулым тыдні СМІ шырока асвятлялі візіт французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона ў ЗША. Аглядальнікаў уразіла не толькі рэкордная колькасць абдымкаў і пацалункаў, але і незвычайны падарунак Трампа. Амерыканскі прэзідэнт прэзентаваў главе Францыі часткі абіўкі крэсла з Белага дома. На карыкатуры Tageszeitung Макрон у адказ абяцае Трампу дазволіць пераспаць у ложку французскага караля Людовіка XIV.


Раніцай 23 красавіка герцагіня Кембрыджская Кейт Мідлтан нарадзіла хлопчыка. Гэтую падзею адзначала ўся Вялікабрытанія.. Незвычайны ажыятаж іранічна каментуе карыкатурыст The Daily Mail. Надпіс на таблічцы: «Зона вольная ад размоў пра каралеўскае дзіцяці».


На пасаду старшыні партыі нямецкіх сацыял-дэмакратаў (SPD) тыдзень таму была ўпершыню абраная жанчына — амбіцыйная Андрэа Налес. Новаму лідару прыйдзецца шмат папрацаваць над абнаўленнем вядучай апазіцыйнай партыі, якая знаходзіцца ў крызісе. А вось карыкатурыст нямецкай газеты Sueddeutsche Zeitung лічыць, што ратаваць SPD ужо позна.


Аднак не толькі палітыкай жывуць карыкатурысты! У Польшчы пачаў дзейнічаць закон, які моцна абмежаваў ужыванне алкагольных напояў у грамадскіх месцах. А вось у Варшаве нечаканая лібералізацыя. Тут дазволілі піць на пляжах над Віслай, куды адразу накіравалася адпаведная публіка. Герой карыкатуры Анджэя Млечко (Andrzej Mleczko) кажа іншаму «аматару пляжаў»: «Як бачыш, можна забаўляцца і без алкаголю, аднак гэта рызыкоўна».


***

Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: