Трамп заявіў, што забароніць TikTok ў ЗША

«Калі <мы> закранулі <тэму> TikTok, мы забараняем іх у ЗША», — сказаў кіраўнік дзяржавы журналістам на борце свайго самалёта па дарозе з Фларыды ў Вашынгтон. Па словах Трампа, меры супраць сацыяльнай сеткі могуць быць прыняты ўжо ў суботу.
Як адзначаецца ў паведамленні, амерыканскі лідар растлумачыў, што можа падпісаць адпаведны выканаўчы ўказ ці выкарыстоўваць надзвычайныя эканамічныя паўнамоцтвы.

Па дадзеных прэс-пула, кіраўнік Белага дома таксама даў зразумець, што ён не падтрымлівае набыццё TikTok якой-небудзь амерыканскай кампаніяй.

Раней агенцтва Bloomberg паведаміла са спасылкай на крыніцы, што Трамп мае намер прымусіць кітайскую кампанію ByteDance адмовіцца ад долі ў TikTok, каб яна не магла кантраляваць працу сацсеткі ў ЗША. Пазней агенцтва паведамляла, што амерыканская карпарацыя Microsoft можа набыць у ByteDance долю ў распрацаванай апошняй сацыяльнай сетцы.

TikTok — сэрвіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа, які належыць пекінскай кампаніі «ByteDance». Запушчаная летам 2018 года, на дадзены момант з'яўляецца вядучай відэаплатформай для кароткіх відэа ў Кітаі і робіцца ўсё больш папулярнай у іншых краінах. Прадстаўніцтва TikTok знаходзяцца ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лондане, Парыжы, Берліне, Дубаі, Мумбаі, Джакарце, Сеуле і Токіа. У дадзены момант прыкладанне дасягнула больш за 1 мільярд карыстальнікаў з 150 краін.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: