Трамп: ЗША выгадныя добрыя адносіны з Расіяй і Кітаем

Цяпер Пекін паважае Вашынгтон, упэўнены Трамп. Пры гэтым іншым краінам нельга дазваляць выкарыстоўваць Злучаныя Штаты ў сваіх інтарэсах, падкрэсліў амерыканскі лідар.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтону выгадна падтрымліваць добрыя адносіны з Масквой і Пекінам. Пра гэта ён заявіў у нядзелю, 19 студзеня, падчас выступу перад прадстаўнікамі амерыканскага аграрнага сектара ў штаце Тэхас, паведамляе Successful Farming.

Пры гэтым амерыканскі лідар падкрэсліў, што нельга дазваляць іншым краінам выкарыстоўваць ЗША ў сваіх інтарэсах.

"Мець добрыя адносіны з Кітаем — гэта добра, і з Расіяй добра, як і з многімі іншымі краінамі. Але мы не хочам, каб нас выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах", — сказаў Трамп.

Ён таксама дадаў, што цяпер Пекін паважае Вашынгтон.

На думку прэзідэнта ЗША, прадстаўнікі амерыканскай сельскагаспадарчай галіны больш за ўсё выйграюць ад гандлёвай здзелкі з Кітаем.

Нагадаем, 15 студзеня Трамп і віцэ-прэм'ер Кітая Лю Хэ падпісалі першую фазу гандлёвай здзелкі паміж краінамі.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: