«Трансмарш» у Кіеве быў завершаны датэрмінова праз пагрозу ўдзельнікам

У цэнтры Кіева 18 лістапада мусіў адбыцца Марш, прымеркаваныя да Міжнароднага дня памяці трансгендэрных людзей. Але акцыя была завершана датэрмінова праз некалькіх хвілін.

Удзельнікі Марша патрабавалі зняць забарону для трансгендэрных людзей усынаўляць або удачараць дзяцей і ўключыць гендэрную ідэнтычнасць у пералік прыкмет, па якіх праявы гвалту павінны разглядацца як злачынствы на глебе нянавісці, паведамляе thebabel.com.ua.

Таксама актывісты звярталіся ў Міністэрства аховы здароўя з просьбай зацвердзіць новы клінічны пратакол па медыцынскай дапамогі трансгендэрным людзям.

Акцыю пратэсту супраць «Трасмаршу» зладзілі арганізацыі «Хрысціянскага нацыянальнага фронту» і «Традыцыя і парадак». Яны выйшлі на мітынг каля чырвонага корпуса ўніверсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі, дзе першапачаткова мелі збірацца ўдзельнікі «Трансмаршу».

Паліцыя дзяжурыла па перыметры парку Шаўчэнкі і ахоўвала пратэстуючых, аднак затым загадала ўсім перамясціцца да метро «Універсітэт» з-за небяспекі з боку праціўнікаў мітынгу.

«На шляху да метро паліцыя нас не ахоўвала. Я асабіста ішла і бачыла, як за мной рухаліся ўжо вядомыя мне людзі з радыкальных груповак, якія па-ранейшаму зрывалі такія мерапрыемствы. У метро праціўнікі маршу пачалі кідаць вельмі шмат дымавых шашак, а паліцыя бяздзейнічала», — паведаміла hromadske.ua ўдзельніца акцыі выканаўчая дырэктарка праваабарончай арганізацыі Amnesty International Аксана Покальчук.

Паводле яе слоў, удзельнікі мірнага маршу прастаялі каля метро не больш за 10 хвілін, пасля чаго паліцыя сілай пачала адціскаць іх у метро і на платформу, затым — заблакаваўшы іх у сярэдзіне і перакрыўшы ўваход у падземку. Па словах арганізатаркі акцыі Іны Ірыскінай, паліцыя «параіла» ўдзельнікам маршу пайсці ў метро з-за небяспекі.

Як паведаміла карэспандэнт Грамадскага, двум удзельнікам пратэсту распылілі пералікаў газ у твар. Іх адправілі ў бальніцу хуткай.

Агулам у акцыі прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Ахоўвалі парадак у раёне каля 600 праваахоўнікаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: