Трое расіян папрасілі прытулку ва Украіне з-за пераследу

За мінулы тыдзень адразу трое грамадзян Расіі (45, 38 і 27 гадоў) заявілі, што іх пераследуюць у роднай краіне і папрасілі статус бежанца.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта 2 снежня паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.

«Адзін з іх прыбыў сёння раніцай у пункт пропуску "Кіеў-пасажырскі" і пры афармленні звярнуўся з вуснай заявай аб прызнанні яго бежанцам або асобай, якое патрабуе дадатковай абароны, — пішуць памежнікі. — Па словах расіяніна, ён удзельнічаў у мітынгах супраць карупцыі і за расійскую апазіцыю, у прыватнасці Аляксея Навальнага, таму падвяргаецца пераследу ў РФ»
.
Іншы грамадзянін ў гэтым жа пункце пропуску папрасіў статус бежанца ў мінулую сераду, 29 лістапада «Расіянін распавёў, што вымушаны бегчы і прасіць прытулку ва Украіне ў сувязі з яго пераследам праваахоўнымі органамі Расіі за ўдзел у акцыях супраць расійскай улады». Яшчэ адзін грамадзянін Расіі папрасіў абароны ў сувязі з яго пераследам ў адным з пунктаў пропуску на Чарнігаўшчыне ў мінулы аўторак.

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны патлумачылі грамадзянам Расіі парадак звароту па абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і накіравалі іх да упраўлення Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны.


Каментаваць