Тры чацвёртыя палякаў не жадаюць прымаць уцекачоў з Блізкага Усходу

Супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў, найчасцей выступаюць маладыя і найбольш рэлігійныя людзі.
Здымак geo-politica.info

Здымак geo-politica.info



74% палякаў выступаюць супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў з краінаў Блізкага Усходу й Афрыкі. 22% падтрымліваюць ідэю прымаць бежанцаў, а 5% не маюць меркавання на гэты конт. Такія дадзеныя апублікавала польскае дзяржаўнае сацыялагічнае агенцтва CBOS.

Часцей за прыняццё ўцекачоў з Блізкага Усходу выступаюць жыхары вялікіх гарадоў, людзі з вышэйшай адукацыяй і высокімі заробкамі. Супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў, выступаюць, як правіла, самыя маладыя ўдзельнікі апытання (ва ўзросьце 18-24 гадоў), а таксама людзі, якія рэгулярна ходзяць у царкву (раз на тыдзень альбо часцей).

Больш сімпатыі палякі выказваюць да мігрантаў і магчымых уцекачоў з ахопленых канфліктам рэгіёнаў Украіны. Да ідэі даць прытулак уцекачам з Данбасу прыхільна ставяцца 55% рэспандэнтаў. Супраць — 40%.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!