«Тры штукі далі асечку, але борт завалілі». Апублікаваныя перамовы кіраўніка ЛНР аб збітым Іл-76 (аўдыё)

Служба бяспекі Украіны апублікавала аўдыёзапіс, на якім, як сцвярджаецца, кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі абмяркоўвае атаку на Іл-76 ВПС Украіны ў 2014 годзе.
Збіты самалёт. Фота  Reuters

Збіты самалёт. Фота  Reuters


На запісы голас, падпісаны як Платніцкі (на той момант — камандзір батальёна «Заря»), гутарыць, як паведамілі ў СБУ, з былым прэм'ер-міністрам «ЛНР» Генадзем Цыпкалавым і намеснікам камбата Андрэем Патрушавым, піша Медуза.

«Ракет з боку Нованоўкі больш няма. Тры штукі далі асечку, але борт завалілі», — паведамляе Платніцкі свайму намесніку.

СБУ таксама прадставіла запіс, на якім, як сцвярджаецца, адзін з камандзіраў атрадаў «ЛНР» Аляксандр «Віцязь» Гурэеў просіць вылучыць тэхніку, каб здаць збіты самалёт на металалом.

Тэлефонная размова тэрарыстыў пра збіты самалёт. Служба бяспекі Украіны


Ваенна-транспартны Іл-76 украінскай арміі быў збіты пры заходзе на пасадку ў Луганску 14 чэрвеня 2014 года. Загінулі ўсе 49 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Валерый Болатаў, які займаў на той момант пасаду кіраўніка «ЛНР», пацвердзіў, што самалёт збіты прарасейскімі сепаратыстамі з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу.

Пасля катастрофы ва Украіне была заведзеная справа па артыкуле пра тэракт, асноўным абвінавачаным па ім праходзіць Платніцкі. У студзені 2017 года справа была накіравана ў суд.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: